Калона з гуманітарнай дапамогай для усходу Украіны адправілася з Варонежа ў кірунку Белгарада, размешчанага ля мяжы з Украінай, паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на сваіх карэспандэнтаў.

Аўтакалона з 280 белых «Камазаў», якая расцягнулася амаль на тры км, увайшла ў Варонеж ноччу. Там кіроўцы зрабілі прыпынак для адпачынку і дазапраўкі грузавікоў.

Як гуманітарны груз патрапіць на тэрыторыю Украіны, пакуль незразумела.

Кіеў заяўляе, што на мяжы расійскі гуманітарны канвой павінен перадаць свой груз прадстаўнікам Чырвонага Крыжа, а сама аўтакалона на ўкраінскім тэрыторыю ня зойдзе.

Аднак у аўторак вечарам МЗС Расіі апублікавала заяву, у якой пра перадачы грузу размовы не ідзе.

Згодна з гэтай заявай, «пасля перасячэння расійска-ўкраінскай мяжы калона праедзе пад эгідай Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?