Акцыя салідарнасці з Украінай працягнулася ў паліцэйскіх аўтазаках.

Затрыманыя на мітынгу жыхары Масквы гучна спявалі гімн Украіны і знакамітую крычалкі футбольных фанатаў пра прэзідэнта Расіі.

Нагадаем, учора ўвечары маскоўская паліцыя пачала затрымліваць тых, хто сабраўся на акцыю ў падтрымку цэласнасці Украіны. Праваахоўныя органы цалкам ачапілі Лявонціеўскі завулак, дзе месціцца ўкраінская дыпмісія, і выціскалі тых, хто прыйшоў.

Паліцыянты патрабавалі сысці з праезнай часткі, выкрыкваючы ў мегафон: «Паніхіда скончылася». Актывісты ў адказ скандзіравалі: «Слава Украіне!» — «Героям слава!». Таксама расіяне, якія сабраліся, выкрыквалі: «Ганьба» і «Не забудземся, не прабачым».

Усяго на вечары памяці і смутку былі затрыманыя 30 чалавек. Паліцыя хапала ў асноўным тых, хто прыйшоў да амбасады з украінскімі сцяжкамі, жоўта-блакітнымі стужкамі і паветранымі шарыкамі. Затрымлівалі таксама іх апанентаў, якія павязвалі на агароджу амбасады георгіеўскія стужачкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?