Здабыча нафты ў Злучаных Штатах у ліпені перавысіла максімальны месячны ўзровень з 1987 года. Пра гэта ў аўторак паведаміла Кіраванне па энергетычнай інфармацыі пры Міністэрства энергетыкі ЗША. Паводле звестак кіравання, у ліпені ў краіне здабывалася ў сярэднім 8,5 мільёна барэляў нафты ў суткі, што перавысіла прагнозы спецыялістаў.

У дакладзе паведамляецца таксама, што ў 2015 годзе здабыча нафты ЗША дасягне самага высокага ўзроўню з 1972 года і складзе амаль 9,3 мільёна барэляў у суткі.

Дзякуючы росту ўнутранай здабычы нафты, ЗША значна знізіла імпарт гэтай сыравіны. Па дадзеных Міністэрства энергетыкі, спажыванне імпартнай нафты ў 2015 годзе знізіцца на 22 працэнты ў параўнанні з 2013 годам і на 60 працэнтаў у параўнанні з 2005 годам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?