Тэлефонныя размовы Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым адбыліся 13 жніўня, паведамляе прэс-служба Крамля.

Тэлефонныя размовы Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым адбыліся 13 жніўня, паведамляе прэс-служба Крамля.

«Абмеркаваны некаторыя пытанні супрацоўніцтва ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза, уключаючы каардынацыю дзеянняў па недапушчэнні незаконных паставак у Расію праз Казахстан і Беларусь тавараў з шэрагу краін, забароненых у адпаведнасці з нядаўняй пастановай урада Расіі», — адзначаецца ў паведамленні. 

Акрамя гэтага, адбыўся «абмен меркаваннямі аб фарматах магчымых міжнародных намаганняў па садзейнічанні найхутчэйшаму мірнаму ўрэгуляванню ўнутрыпалітычнага крызісу на Украіне». «Лідары выказалі сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з цяжкімі гуманітарнымі наступствамі ваеннай аперацыі на паўднёвым усходзе краіны, што праводзяць кіеўскія ўлады. Уладзімір Пуцін праінфармаваў аб накіраванні ва ўзаемадзеянні з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа і ўкраінскім бокам расійскай гуманітарнай місіі. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся прадоўжыць кантакты», — паведамляе прэс-служба Крамля. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?