Набылі моц пастановы эканамічнага суда Мінска ў дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка і фізічнай асобы, якім інкрымінавалася ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў (набыццё тавару з парушэннем устаноўленага заканадаўствам парадку і незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць адпаведна). 

Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, беларускія памежнікі паводле аператыўнай інфармацыі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі падатковай інспекцыі па Мінскай вобласці, АБЭЗ Мінскага РУУС выявілі канал незаконнай пастаўкі складанабытавой тэхнікі з краін Еўрасаюза ў Беларусь, арганізаваны грамадзянамі. 

«Бізнес» ажыццяўляўся па наступнай схеме: тавар перамяшчаўся праз беларускую мяжу фізічнымі асобамі ў Брэст і Гродна, дзе фарміраваліся дробнааптовыя партыі. Далей тэхніку перавозілі ў сталіцу на нелегальныя склады, дзе камплектавалі ў буйныя камерцыйныя партыі для наступнай рэалізацыі праз рознічную гандлёвую сетку. Адпаведна, дакументы, якія сведчаць легальнасць набыцця тавару, адсутнічалі. 

Так, 3 чэрвеня па пяці мінскіх адрасах праваахоўнікі канфіскавалі 380 адзінак тэхнікі (варачныя панэлі, пасудамыечныя машыны, духавыя шафы, выцяжкі, тэлевізары, прынтары, гульнёвыя прыстаўкі, планшэты). Сума ацэнкі тавару склала больш за 3 млрд. 425 млн рублёў. 

Акрамя канфіскацыі ўсёй партыі тэхнікі суд пастанавіў выплаціць двум уладальнікам ТМЦ (фізічная асоба і індывідуальны прадпрымальнік) штрафы ў памеры 750 тысяч рублёў і 3,750 млн рублёў адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?