На большай частцы тэрыторыі ў панядзелак прагназуюцца працяглыя дажджы. Ноччу ў большасці раёнаў, днём месцамі пройдуць моцныя дажджы, магчымы навальніцы.
Вецер заходні моцны парывісты. У большасці раёнаў чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9—14 градусаў. Днём чакаецца да 13—19 градусаў цяпла.
Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.
0
0
0
0
0
0