Старшыня Камітэта міжнародных адносін амерыканскага сената Роберт Менендэс заклікаў урад прадаставіць Украіне зброю ў адказ на, як ён выказаўся, «прамое ўварванне» з боку Расіі.

Роберт Менендэс заявіў амерыканскаму тэлебачанню, што Еўрасаюз, НАТО і ЗША павінны даць зброю, якая б дазволіла краіне абараніць сябе.

Паводле яго слоў, гэта зброя была б ўстанавіць пэўную цану для Уладзіміра Пуціна ў выпадку далейшай агрэсіі.

У сваю чаргу Джон Маккейн заклікаў накласці строгія санкцыі на Расію, а затым дадаў, што неабходна даць зброю Украіне. «Дайце ім зброю, якая ім неабходна. Дайце ім неабходныя сродкі. Дайце ім магчымасць змагацца».

Раней Даля Грыбаўскайце таксама заклікала даць Украіне ваенную дапамогу.

На гэтым тыдні ва Уэльсе павінен прайсці саміт НАТО, у якім прыме ўдзел прэзідэнт Пятро Парашэнка. Расію на гэтую сустрэчу не запрасілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?