Дэпутаты Вярхоўнай Рады абмяркуюць у панядзелак на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам ўвядзенне на ўсходзе краіны ваеннага становішча і змену выбарчай сістэмы.

Пра гэта паведаміў лідар найбуйнейшай ва ўкраінскім парламенце фракцыі «Бацькаўшчына» Сяргей Собалеў.

«Бацькаўшчына» хоча ўвядзення ў Данбасе ваеннага становішча, у адміністрацыі прэзідэнта цяпер супраць гэтага.

У чацвер Рада нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) на экстранным пасяджэнні вырашыла, што ўводзіць ваеннае становішча ў краіне з-за сітуацыі на ўсходзе Украіны немэтазгодна.

«Дэпутаты ў 17.00 на сустрэчы з прэзідэнтам абмяркуюць ўвядзенне ваеннага становішча і змену выбарчай сістэмы», — сказаў Собалеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?