Кабінет міністраў Украіны разлічвае ўвесці санкцыі ў дачыненні да Расіі як краіны-агрэсара ў кастрычніку бягучага года.
Пра гэта гаворыцца ў Плане аднаўлення краіны, які прадставіў на пасяджэнні Кабінета міністраў прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк.
«Увесці санкцыі супраць агрэсара, расійскіх грамадзян і прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць агрэсію Расіі супраць Украіны ў кастрычніку 2014 года», — гаворыцца ў дакуменце.
Акрамя таго, згодна з дакументам, агульная шкода, нанесеная Расіяй Украіне, складае больш за 1 трлн грн.
0
0
0
0
0
0