Мэр Рыгі Ніл Ушакоў, які знаходзіцца ў Маскве, напярэдадні ўвечары даў інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу «Дождь». На пытанне аб стаўленні да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, Ушакоў адказаў, што «гэта для нас цяпер лепшае, што можа быць».

«Бо, калі яго не будзе, да ўлады не прыйдзе Навальны. Тыя прэзідэнты, якія маглі б быць замест яго, яны не прынясуць суседзям стабільнасці».

Мэр Рыгі удакладніў, што, мяркуючы па выніках галасавання, у рэйтынгу за «Адзінай Расіяй» ідуць Ліберальна-дэмакратычная партыя Расіі (ЛДПР) Уладзіміра Жырыноўскага і Камуністычная партыя Генадзя Зюганава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?