фота ex-press.by

фота ex-press.by

Увечары 8 верасня ў Люксембургу беларуская футбольная зборная правяла стартавы матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2016.

Перад стартавым свістком на гасцявой трыбуне заўзятары каманды Георгія Кандрацьева вывесілі вялікі банэр, прысвечаны 500-годдзю перамогі войскаў Вялікага Княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства 8 верасня 1514. Частка заўзятараў сядзела з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Усё гэта было некалькі разоў паказана буйным планам на канале «Беларусь-2», які вёў прамую трансляцыю са стадыёна.

«Карцінку» забяспечвамі мясцовыя тэлевізійшчыкі.

Беларусы, дарэчы, згулялі ўнічыю — 1:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?