Пятро Парашэнка ў Марыупалі, 8 верасня, фота з Instagram'a прэзідэнта Украіны.
У ходзе выканання ўмоваў мінскага перамір'я вызвалена з палону 20 украінскіх вайскоўцаў. Інфармацыя пра гэта змешчана на сайце прэзідэнта Украіны.
«Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што дзякуючы рэалізацыі пунктаў Мінскага пратаколу з палону сёння вызваленыя 20 украінскіх вайскоўцаў. Пра гэта ён паведаміў знаходзячыся ў Штабе грамадзянскай абароны Марыупаля», — гаворыцца ў паведамленні.
«Парашэнка таксама адзначыў, што ўчора з акружэння ўдалося вывесці 33 вайскоўцы, не здаліся ў палон. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы зараз яны знаходзяцца ў Марыупалі».
Раней памылкова было заяўлена, што вызвалена 1 200 палонных.
0
0
0
0
0
0