Люксембург пакідаў поле нават крыху расчараваным, фота Luxemburger Wort.
Ларс Герсон ледзь не стаў творцам сенсацыі, фота Luxemburger Wort.
У стартавым матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2016 г. па футболе зборная Беларусі ў гасцях згуляла з Люксембургам унічыю 1:1.
Люксембуржцы адкрылі лік у матчы на 42-й хвіліне: вызначыўся Ларс Герсон. Дагэтуль гаспадары перыядычна атакавалі і мелі некалькі момантаў.
Зборнай Беларусі ўдалося зраўняць на 78-й хвіліне высілкамі Станіслава Драгуна (пас — Цімафей Калачоў).
Чатыры гады таму, у кастрычніку 2010 г., Беларусь таксама згуляла ў гасцях з Люксембургам унічыю — 0:0 (а ў 2007 г. у Гомелі беларусы наогул прайгралі 0:1).
Сёння ў нашай адборачнай групе Украіна дома прайграла Славакіі — 0:1, а Іспанія перамагла Македонію — 5:1.
9 кастрычніка Беларусь дома гуляе з Украінай, а 12 кастрычніка — са Славакіяй.