У нядзелю, 7 верасня, у мужчыны, які працуе таксістам, скралі больш за 8 мільёнаў рублёў.

«Здарылася гэта ноччу, — кажа старшы следчы Следчага камітэта Маладзечна Юрый Багушэвіч. — Нехта з пасажыраў выцягнуў сумку з бардачка машыны».

Таксіст заўважыў згубу толькі а шостай гадзіне раніцы, калі заканчваў змену. У сумцы была выручка за цэлы тыдзень, а таксама дакументы на машыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?