Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) прагназуюць у найбліжэйшыя тыдні новую хвалю заражэння ліхаманкай Эбола, гаворка можа ісці пра тысячы чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Вірус Эбола распаўсюджваецца ў Ліберыі з велізарнай хуткасцю. У найбліжэйшыя тры тыдні чакаецца некалькі тысяч новых выпадкаў заражэння.

У СААЗ адзначаюць, што меры, якія прымаюцца, не здольныя спыніць распаўсюд смяротнай хваробы. Так, у ліберыйскіх шпіталях ужо няма месцаў для людзей, якія маюць патрэбу ў лячэнні. Таксама адной з праблем з'яўляецца недахоп медыцынскага персаналу.

Цяперашняя ўспышка ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы з'яўляецца беспрэцэдэнтнай па маштабах. На сённяшні дзень у Ліберыі, Сьера-Леонэ і Гвінеі вірусам Эбола былі інфікаваныя 3069 чалавек. Прыкладна 1550 з іх памерла. Да цяперашняга часу вірусам заразіліся 256 медработнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?