Луганская народная рэспубліка («ЛНР») паведаміла пра свой намер перадаць Кіеву 863 палонных да канца тыдня.

Пра гэта ў аўторак, 9 верасня, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу «ЛНР».

Перадача палонных Украіны адбудзецца ў рамках мінскай дамовы аб перамір'і, падпісанай 5 верасня на пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы прадстаўнікамі Кіева, Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» пры ўдзеле АБСЕ. Адзін з пунктаў дакумента агаворвае перадачу палонных паводле формулы «ўсіх на ўсіх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?