Кантрактнік з Курганскай вобласці загінуў. Яго калега з Новаўральска — у палоне, паведамляе znak.com.

Вячаслаў Кавалёў на фота злева

Вячаслаў Кавалёў на фота злева

Znak.com піша, што трагічная вестка прыйшла ў горад Катайск Курганскай вобласці. У ваенкамат, а затым і сваякам паступіла пахаронка на 21-гадовага Вячаслава Кавалёва, які праходзіў службу па кантракце і загінуў у ходзе баёў на тэрыторыі Украіны. Пра гэта распавялі сябры Кавалёва. Пахаванне пройдзе 9 верасня ў вёсцы Шуціна, дзе нарадзіўся Вячаслаў.

«Ён быў выдатным чалавекам, добрым сынам і верным сябрам. Ніколі нікога не пакрыўдзіў бы, на яго заўсёды можна было спадзявацца», — кажа пра загінулага адзін з яго сяброў.  

Вячаслаў Кавалёў, па словах яго сяброў, служыў па кантракце ў 31-й Асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе ва Ульянаўску. Сябры хлопца кажуць, што дакладна невядома, як менавіта ён апынуўся на тэрыторыі Украіны. «Са слоў таварышаў па службе, я толькі ведаю, што іх сабралі і сказалі, што адпраўляюць у камандзіроўку на вучэнні. А ў выніку вось як усё павярнулася», — распавядае адзін з іх.

Трагічныя падзеі адбыліся 29 жніўня. «Яны ехалі ў баявой машыне, іх падбілі з мінамёта, і ён памёр ад раненняў», — паведаміў адзін з сяброў Вячаслава Кавалёва. Іншы дадаў: «Ведаю, што яго падбілі і ён быў паранены. Механік яго цягнуў параненага на сабе (не ведаю, як яго завуць, але ён з Новаўральска). Іх злавіла нацгвардыя Украіны, ён памёр ад ранення. Механіка ўзялі ў палон».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0