Аляксандр Лукашэнка арыентуе абутковую прамысловасць на выпуск сучаснага абутку.

Пра гэта ішла размова сёння ў час наведвання кіраўніком дзяржавы ААТ «Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне» ў пасёлку Гатава.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што абутковыя прадпрыемствы след за гарбарнай таксама мадэрнізуюцца. У выніку будуць створаныя сучасныя прадпрыемствы па выпуску гатовых вырабаў.

«Мы не павінны загубіць сваю вытворчасць, — падкрэсліў Лукашэнка. — Кітай — гэта добра, але нам трэба вырабляць сваё, тым больш мы ўмеем гэта рабіць».

«Мы павінны падняць сваю вытворчасць, апрануць, абуць у сваё, сучаснае, каб людзі маглі ганарыцца беларускім абуткам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што ў кастрычніку ў Віцебску будзе праведзена нарада, на якім будзе разгледжана стан спраў у абутковай галіны, як ажыццяўляюцца праекты пашырэння аб'ёмаў вытворчасці і мадэрнізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?