Загінуў Вадзім Васілеўскі, які прымаў удзел у баявых дзеяннях на баку данецкіх сепаратыстаў.
Пра гэта ў сваім «Твітары» піша афіцэр калінінградскага АМАПа Раман Юрчанка.
«Загінуў Вадзік Васілеўскі. Там. Служылі разам у САХР. Пенсіянер. Добраахвотнік. Хаваць будуць у Беларусі. Ён адтуль. Вечная памяць», — піша ён.
Ніякіх іншых падрабязнасьцяў ні пра месца гібелі Вадзіма Васілеўскага, ні пра тое, чым канкрэтна ён займаўся ва Украіне, Раман Юрчанка не паведамляе.
0
0
0
0
0
0