Вайсковыя пракуроры ў Днепрапятроўску дапытваюць вышэйшае кіраўніцтва Узброеных сіл Украіны ў ходзе расследавання падзей у Ілавайску Данецкай вобласці.

Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Віталь Ярэма журналістам у Кіеве ў сераду.

«Цяпер у Днепрапятроўску працуюць ваенныя пракуроры, дапытваюць, у прыватнасці, Віктара Мужэнку (начальніка Генеральнага штаба), Пятра Літвіна (камандуючага войскамі Паўднёвага аператыўнага камандавання) і кіраўніцтва Узброеных сіл вышэйшага эшалона», — сказаў ён.

Генпракурор нагадаў, што вайсковыя пракуроры вядуць расследаванне абставінаў гібелі вялікай колькасці вайскоўцаў у «катле» пад Ілавайскам.

Паводле яго слоў, у баі пад Ілавайскам загінулі не менш за 200 украінскіх байцоў.

«Не менш за 200 чалавек загінулі пад Ілавайскам», — сказаў Ярэма, адказваючы на ўдакладняючае пытанне журналістаў.

Як вядома, у канцы жніўня каля Ілавайска некалькі сотняў байцоў сіл АТА трапілі ў акружэнне баевікоў і расійскіх вайскоўцаў.

Абстрэл і палон украінскіх вайскоўцаў і байцоў добраахвотніцкіх батальёнаў працягваліся больш за тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?