Намесьнік галоўнага рэдактара Канстанцін Міхееў адмовіўся камэнтаваць, спаслаўшыся, што паўтара месяца хварэў. Ягоны калега Віктар Марціновіч патлумачыў, што ня мае паўнамоцтваў камэнтаваць рэдакцыйную палітыку, параіўшы зьвярнуцца да галоўнага рэдактара. Ігар Высоцкі, галоўны рэдактар: «Усё гэта хлусьня. Мы пісалі пра татальную зачыстку інфармацыйнай прасторы некалькі тыдняў таму. Ня памятаю, хто з журналістаў пісаў». Мы шукалі: тры нумары таму знайшліся гутаркі з Паўлам Якубовічам і Рамуальдам Уланам пра агульныя праблемы з свабодай прэсы, пра ўсё харошае. Без інфармацыі, аднак.

Гэта ня першы выпадак, калі «Белгазета» абыходзіць вострыя тэмы. Былая супрацоўніца «Белгазеты» Ірына Чарняўка з скрухаю ўспамінае: «Падчас працы я сутыкалася з выпадкамі, калі матэрыялы пра перасьлед журналістаў незалежных выданьняў ці пра сытуацыі зь Леванеўскім, Борыс не друкаваліся. Галоўны рэдактар такое ігнараваньне тлумачыў «адсутнасьцю інтарэсу ў чытачоў да тэмы». Для журналісткі такі падыход быў непрымальны, і яна спыніла супрацоўніцтва з выданьнем.

«Новая назва — старыя прынцыпы», як гаворыць рэкляма выданьня.

Сама «Белгазета» праблемаў з распаўсюдам праз падпіску ці шапікі ня мае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?