На тэлеэкране – сямейная драма дый рэклямная містыка.

НТВ-Беларусь, 17.05

posterБЭЛЬФЭГОР – ПРЫВІД ЛУЎРУ (Belphégor - Le fantôme du Louvre)
Францыя, 2001, каляровы і ч/б, 97 хв.
Рэжысэр: Жан-Поль Саламэ
Ролі выконваюць: Сафі Марсо, Мішэль Серо, Фрэдэрык Дзіфенталь, Джулі Крысьці, Жан-Франсуа Балмер
Жанр: Містычны фільм жахаў паводле раману Артура Бэрнэда
Адзнака: 4,5 (з 10)

Новая экранізацыя раману Артура Бэрнэда і паўтор аднайменнай карціны 60-ых гадоў. Прывід старажытнай муміі праяўляе фантомную актыўнасьць у залях Луўру. Сьцень засяляецца ў дзяўчыну, якая жыве насупраць музэю, і цяпер тая блукае ў рытуальным адзеньні па начных калідорах і выклікае ў ахоўнікаў самагубствы. Прывід мусяць супакоіць супрацоўнікі музэю, старэнькі дэтэктыў і закаханы ў гераіню малады чалавек.

Сафі Марсо ў ролі дзяўчыны, апанавай прывідам – прывабная й усім ня страшная. А вогненны фантом, які гушкае гераіню, захутаную ў шаты муміі – трымценна-фотагенічны.

Фільм – францускі адказ на амэрыканскую “Мумію” Стывэна Сомэрза. Адказ не палохае, ня вельмі сьмяшыць, але й ня нудны. Ціхая рэклямная містыка знакамітага гальскага музэю.

БТ, 23.30

ПРАЖЫВАЮЧЫ ЗІМУ

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?