kommersant.ru

kommersant.ru

Намеснік міністра транспарту Расіі Валерый Акулаў назваў «раздзяўбайствам» абставіны катастрофы самалёта ў аэрапорце Унукава, у выніку якой загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку гендырэктар французскай нафтавай кампаніі Total Крыстоф дэ Маржэры.

«Такое раздзяўбайства, што слоў няма», - заявіў ён.

Дэ Маржэры загінуў у авіякатастрофе ў Маскве 20 кастрычніка разам з трыма членамі экіпажа бізнес-джэта Falcon. Прыватны самалёт прэзідэнта кампаніі, які рухаўся з аэрапорта «Унукава» ў Парыж, пры ўзлёце зачапіў снегаўборачную машыну, загарэўся і ўпаў.

Следчыя ўжо ўстанавілі, што кіроўца снегаўборачнай машыны, якую зачапіў самалёт гендырэктара Total, быў п'яны. Па словах прадстаўніка СК Уладзіміра Маркіна, асноўнымі версіямі катастрофы з'яўляюцца памылка дыспетчараў і дзеянні кіроўцы снегаўборачнай машыны. Акрамя таго, будуць правераны версіі неспрыяльных умоў надвор'я і памылкі пілатавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?