У Сеціве з'явілася відэа з адкрыцця помніка Віктару Івашкевічу на Паўночных могілках.

Віктар Івашкевіч памёр 3 кастрычніка 2013 на 55-м годзе жыцця. Ён цяжка хварэў, чакаў перашчэпу пячонкі, але донара так і не знайшлі.

З пачатку 1980-х Віктар Івашкевіч быў актывістам моладзевага нацыянальнага руху, удзельнікам першых, напаўпадпольных незалежніцкіх суполак «Майстроўня», «Талака». З 1988 — у Беларускім Народным Фронце. Быў арганізатарам страйкамаў на минскіх прадпрыемствах у 1991 годзе.

Шмат разоў яго арыштоўвалі. Быў рэдактарам газэты «Рабочы». У кастрычніку 2002 быў асуджаны на два гады абмежавання волі за публікацыю артыкула «Злодзей павінен сядзець у турме», у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта.

Намеснік старшыні Партыі БНФ да 2009 года. Да лютага 2011 г. быў кіраўніком мінскай гарадской арганізацыі БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0