Тэрарыст забіты ў Харкаве (вялікі горад ва ўсходняй Украіне) падчас затрыманьня.

Пра гэта карэспандэнту «Укрінфарм» паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

«Факт адбыўся ўначы. Супрацоўнікі СБУ праводзілі аперацыю па затрыманні трох тэрарыстаў на вуліцы Ньютана ў Харкаве. Падчас аперацыі адзін з тэрарыстаў пачаў адстрэльвацца і кідаць гранаты, але быў застрэлены. Пацярпеў і супрацоўнік спецпадраздзялення «Альфа», — адзначыў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, у групе тэрарыстаў было два грамадзяніна Украіны і адзін расіянін.

«Харкаўцаў у групе не было», — дадала крыніца.

Правяраюцца звесткі аб дачыненні гэтых тэрарыстаў да дыверсіяў і тэрактаў у Харкаўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?