Выпадак здарыўся раніцай у пятніцу, каля 8.00, пры павароце з вул. 28-га ліпеня на вул. Луцкую ў Брэсце.

Пад колы аўтобуса № 18 на пешаходным пераходзе трапіла дзіця на ровары. Медыкам, якія прыбылі на месца здарэння, выратаваць яго не ўдалося, на месцы праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы, рабілі штучнае дыханне. Хлопчык вучыўся ў другім класе 35-й школы, якая знаходзіцца недалёка ад месца трагедыі.

Кіроўца аўтобуса — пажылы мужчына, сцвярджае, што пры павароце нікога не пераходзе не было, ён на невялікай хуткасці пачаў збочваць і раптам пачуў моцны ўдар. Відавочца, які ехаў у аўтобусе, паведаміў, што аўтобус паварочваў на дазваляльны сігнал святлафора, і ён таксама не бачыў раварыста.

На месца трагедыі прыбегла мама хлопчыка, але медыкі канстатавалі смерць сына. Жанчыне спатрэбілася дапамога медыкаў.

Відавочцы рабілі здагадкі, што хлопчык мог спяшацца ў школу, спазняўся, і таму спяшаўся ды не заўважыў аўтобус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?