Пецярбургскія казакі падтрымалі ідэю данскіх казакоў і лідара партыі ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага аб прызначэнні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна імператарам Расійскай дзяржавы.

Як паведамілі «Росбалту» ў прэс-службе праваслаўнага саюза казакоў «Ірбіс», пры гэтым яны заявілі, што будуць настойваць на далучэнні Аляскі і Каліфорніі да Расіі.

«Казакі ўжо маюць станоўчы досвед, калі ў 1613 пасадзілі на трон Міхаіла Раманава. І як гатовыя зрабіць гэта зноў. У нас унікальная дзяржава. І ў Расіі свой шлях развіцця», — заявіў атаман Андрэй Палякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0