Баявыя самалёты і верталёты будуць размешчаныя ўжо ў 2015 годзе. Пра гэта паведаміў пасля пасяджэння сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі й Расіі ў Мінску міністр абароны Расіі генерал арміі Сяргей Шайгу.

«На наступны год у нас на аэрадром у Бабруйску паступяць 12 баявых самалётаў Су-27, два навучальныя самалёты Су-27 і звяно верталётаў з чатырох адзінак — верталётаў Мі-8. Гэта авіяцыя падтрымкі», — паведаміў Шайгу.

Рашэнне пра размяшчэнне авіябазы было канчаткова прынятае ў часе агрэсіі Расіі ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0