Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун асудзіў планы ўладаў самаабвешчаных ДНР і ЛНР па правядзенні выбараў.

Гэтыя выбары на ўсходзе Украіны «сур'ёзна парушаюць мінскі пратакол і мемарандум, якія тэрмінова неабходна цалкам выканаць», гаворыцца ў паведамленні генеральнага сакратара ААН, распаўсюджаным яго прэс-сакратаром.

Выбары ў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспубліках намечаны на 2 лістапада. У Кіеве назвалі выбары ў ДНР і ЛНР пагрозай для мінскіх пагадненняў, у адпаведнасці з якімі раней у Данбасе было абвешчана перамір'е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?