У Інтэрнэце з'явіўся кліп на хіт гурту Dire Straits «Brothers in Arms». У якасці фоташэрагу выкарыстаныя здымкі ўкраінскіх абаронцаў данецкага аэрапорту, якіх называюць «кібаргамі», зробленыя Сяргеем Лойкам.
Украінскія вайскоўцы ад сярэдзіны верасня ўтрымліваюць кантроль над аэрапортам імя Сяргея Пракоф'ева ў Данецку, які мае важнае стратэгічнае значэнне.





