Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не прыме ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, заявіў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў. Пра гэта ў чацвер, 13 лістапада, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Тры крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, паведамілі, што расійскаму прэзідэнту было накіравана запрашэнне на Давоскі форум, які адбудзецца ў студзені 2015 года. Па словах крыніц, запрашэнні на форум Пуціну накіроўвалі штогод.

Расійскі чыноўнік, які пажадаў застацца ананімным, распавёў агенцтву, што замест Пуціна форум можа наведаць прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Аднак яго прэс-сакратар Наталля Цімакова абвергла гэтую інфармацыю, паведаміўшы, што рашэнне аб тым, хто ўзначаліць дэлегацыю ад Расіі, пакуль не прымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?