Сепаратысты хочуць спыніць камунікацыю паміж абаронцамі Данецкага аэрапорта і асноўнымі сіламі ўкраінскай арміі, паведамляюць у прэс-цэнтры АТА раніцай 14 лістапада.

«Спрабуючы ўстанавіць кантроль над Данецкім аэрапортам баевікі засяродзілі свае дзеянні на спробах знішчыць камунікацыю паміж абаронцамі гэтага стратэгічнага аб'екта і асноўнымі сіламі АТА. За ноч баевікі неаднаразова вялі мінамётныя абстрэлы аэрапорта і нашых пазіцый у населеным пункты Пяскі», — гаворыцца ў паведамленні штаба антытэрарыстычнай аперацыі.

Там дадаюць, што напярэдадні ўвечары была чарговая спроба штурму аэрапорта, якую ўкраінскія байцы адбілі і захавалі кантроль над аб'ектам.

Працягваюцца абстрэлы ўкраінскіх пазіцый на Дэбальцаўскім плацдарме: «Уначы баевікі вялі артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы ў раёне Нікішына, Міуса і Чарнухіна», — гаворыцца ў паведамленні АТА.

У прэс-цэнтры таксама дадаюць, што сітуацыя на поўдні зоны АТА ў раёне Марыўпаля «стабільная і кантраляваная».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?