Розніца ў кошце паліва паміж Расіяй і Беларуссю справакавала пераарыентацыю часткі аўтааматараў, асабліва з памежных населеных пунктаў, на расійскія запраўкі.

Выданне Abv.by цытуе аднаго з жыхароў Гомеля:

«Многія, як толькі атрымліваюць заробак, купляюць расійскія рублі і едуць да суседзяў па паліва… Па законе без праблем можна везці поўны бак плюс 100 літраў. Вось многія і катаюцца. Я лічыў, што з такім раскладам з адной такой паездкі мне бясплатна дастаецца 35-40 літраў паліва».

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?