Папа Францішак наведаў Блакітную мячэць у Стамбуле, дзе прыняў удзел у цырымоніі разам з вядучымі ісламскімі святарамі горада.

Пасля гэтага Папа пабываў таксама ў Аг'е-Сафіі — былым хрысціянскім саборы, які быў ператвораны туркамі ў мячэць, а затым стаў музеем.

У пятніцу Папа, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Турцыі, заклікаў да аднаўлення міжканфесійнага дыялогу, неабходнага, на яго думку, для процідзеяння фанатызму і фундаменталізму.

Зараз толькі 120 тысяч грамадзян Турцыі вызнаюць хрысціянства.

У Блакітнай мячэці, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых помнікаў Атаманскай архітэктуры, Папа павярнуўся тварам у бок Мекі, склаў рукі і на працягу дзвюх хвілін слухаў, як вялікі муфтый Стамбула Рахмі Яран чытаў малітву.

Затым Папа наведаў Аг'ю-Сафію, якая на працягу амаль тысячы гадоў была галоўным хрысціянскім храмам Канстанцінопаля, пасля на працягу пяці стагоддзяў пасля падзення Візантыі ў 1453 выкарыстоўвалася як мячэць, а пры кіраванні Кемаля Атацюрка была пераўтвораная ў музей.

У праграме візіту пантыфіка ў суботу таксама імша ў каталіцкім саборы Святога Духа і сустрэча з кіраўніком сусветнага патрыярхату, патрыярхам Варфаламеем.

Францішак і Варфаламей добра ведаюць адзін аднаго. Іх гутарка будзе прысвечана праблеме пераадолення расколу хрысціянства, які ў 1054 годзе прывёў да з'яўлення каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.

Словы Папы аб неабходнасці міжканфесійнага дыялогу гучаць асабліва актуальна ў горадзе, які на працягу апошніх двух тысяч гадоў не раз пераходзіў з рук у рукі розных заваёўнікаў, дзе маецца мноства гістарычных слядоў розных культур і рэлігій.

Выступаючы напярэдадні ў сталіцы краіны Анкары, Папа, у прыватнасці, заклікаў да аднаўлення намаганняў па блізкаўсходнім мірнага ўрэгулявання, сказаўшы, што занадта доўга гэтая частка свету была арэнай братазабойчых войнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?