Фота РІА «Новості».
Паэт Яўген Еўтушэнка шпіталізаваны ў бальніцу ў Растове-на-Доне. Пра гэта паведаміла расійскае агенцтва ТАСС.
Суразмоўца агенцтва сказаў, што «Еўтушэнку аказваецца ўся неабходная дапамога».
У Растове-на-Доне паэт праводзіў творчы вечар «Жыццё як прыгода», які праходзіў у рамках міжнароднага праекта ЮНЕСКА «Культура без межаў».
З 1991 года Еўтушэнка стала жыве ў ЗША і выкладае ва ўніверсітэце Талсы (штат Алабама), выступае з лекцыямі аб рускай паэзіі і еўрапейскім кіно ў іншых амерыканскіх навучальных установах.
Еўтушэнка — аўтар знакамітых вершаў. Яго паэма «Брацкая ГЭС» (1965) пачыналася радком «Поэт в России больше, чем поэт», які стаў афарызмам.
У 2010 годзе ён цёпла падтрымаў беларускіх палітвязняў, у тым ліку свайго сябра Уладзіміра Някляева.