Дэлегацыі Расіі і Кітая ў Радзе Бяспекі ААН прагаласавалі супраць абмеркавання сітуацыі з правамі чалавека ў Паўночнай Карэі, паведамляюць інфармагенцтвы з Нью-Ёрка.

За абмеркаванне пытання выказаліся 11 з 15 краін. Дзве дэлегацыі устрымаліся.

У ходзе галасаванняў пра ўключэнне таго ці іншага пытання ў парадак дня не дзейнічае права вета, якім у тым ліку валодаюць Расія і Кітай, таму пытанне будзе абмяркоўвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0