Коля Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка дзяржавы, прадэманстраваў ігру на піяніна.
Адбылося гэта падчас наведвання Аляксандрам Лукашэнкам сталічнага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў. Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы выступілі з музычнай казкай «Цуды пад Раство». Менавіта ў гэтай навучальнай установе вучыцца Коля.
Нагадаем, раней Аляксандр Лукашэнка неаднаразова распавядаў, што яго малодшы сын займаецца музыкай, але толькі цяпер Коля выступіў публічна.
0
0
0
0
0
0