Група кубінскіх палітычных актывістаў была арыштаваная ў Гаване пры спробе правесці акцыю пратэсту ля гарадской турмы.

Арыштаваныя пратэставалі супраць затрымання ў апошнія дні вялікай колькасці кубінскіх дысідэнтаў. Як паведамляюць з кубінскай сталіцы, пачынаючы з аўторка, на Кубе былі арыштаваныя дзясяткі апанентаў рэжыму.

Мэтай масавага пратэсту, які так і не адбыўся, па словах кубінскіх дысідэнтаў, было праверыць, наколькі гатовыя ўлады ў Гаване да адкрытых палітычных акцый.

Кубінскія ўлады назвалі падрыхтоўку акцыі палітычнай правакацыяй.

Самая вядомая на Кубе апазіцыйная журналістка і блогер, заснавальніца апазіцыйнага кубінскага вэб-сайта Catorce y Medio, Ёані Марыя Санчас трапіла пад хатні арышт.

Арганізатар акцыі — мастачка і перформар Таня Бругера.

Арганізатар акцыі — мастачка і перформар Таня Бругера.

Сярод арыштаваных яе муж Рэйналда Эскабар, мастачка і перформар Таня Бругера, вядомы кубінскі дысідэнт Эліэсер Авіла.

Ёані Санчас і Рэйналда Эскабар — аўтары і рэдактары апазіцыйнага кубінскага сайта Catorce y Medio.

Ёані Санчас і Рэйналда Эскабар — аўтары і рэдактары апазіцыйнага кубінскага сайта Catorce y Medio.

Рэйналда Эскабар, рэдактар гэтага сайта, быў адпушчаны праз некалькі гадзін пасля затрымання.

Усе гэтыя арышты не былі пацверджаныя кубінскімі ўладамі, і паведамленні пра іх не з'явіліся ў афіцыйнай кубінскай прэсе.

Арышты пачаліся праз два тыдні пасля таго, як Куба і ЗША заявілі пра гатоўнасць аднавіць дыпламатычныя адносіны і эканамічнае супрацоўніцтва.

З 1962 года Куба жыла ва ўмовах амерыканскай эканамічнай блакады.

З 1962 года Куба жыла ва ўмовах амерыканскай эканамічнай блакады.

Дзярждэпартамэнт ЗША выказаў заклапочанасць у сувязі з арыштамі і заявіў аб неабходнасці «працягваць аказваць ціск на кубінскі ўрад з тым, каб ён выконваў свае міжнародныя абавязацельствы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?