Нацыянальны банк Беларусі будзе абараняць правы фізічных асоб — спажыўцоў лізінгавых паслуг. Аб гэтым паведамілі ў Нацбанку, каменціруючы ўказ нумар 615 ад 25 снежня 2014 года, якім карэкціруецца статут рэгулятара.

Указ прыводзіць статут Нацбанка ў адпаведнасць са змененым заканадаўствам, у прыватнасці з указам нумар 99 аб пытаннях рэгулявання лізінгавай дзейнасці, які быў падпісаны ў мінулым годзе. У адпаведнасці з указам з'явіўся новы механізм набыцця фізічнымі асобамі маёмасці не для прадпрымальніцкіх мэт — фінансавая арэнда (лізінг). «Менавіта ў гэтым відзе лізінгу найбольш вялікія рызыкі парушэння правоў спажыўцоў фінансавых паслуг у сувязі з адсутнасцю практыкі выкарыстання гэтага фінансавага інструмента як лізінгадаўцамі, так і грамадзянамі», — адзначылі ў Нацбанку. З улікам гэгата і ў мэтах комплекснага рэгулявання лізінгавай дзейнасці, кантролю за выкананнем заканадаўства ў гэтай сферы Нацыянальны банк будзе мець магчымасць прымаць меры, накіраваныя на абарону правоў спажыўцоў такіх фінансавых паслуг.

Нацбанк зможа разглядаць звароты фізічных асоб, аказваць насельніцтву юрыдычную дапамогу, даваць кансультацыі і прадастаўляць рэкамендацыі па пытаннях абароны правоў спажыўцоў лізінгавых паслуг. Рэгулятар, згодна з указам, зможа накіроўваць рэкамендацыі і прадпісанні аб устараненні выяўленых недахопаў, праводзіць пазапланавыя праверкі дзейнасці лізінгавай арганізацыі. Выявіўшы парушэнні, якія можна прылічыць да адміністрацыйных або крымінальных правапарушэнняў, Нацбанк будзе накіроўваць матэрыялы ў органы, упаўнаважаныя складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, узбуджаць крымінальныя справы.

Акрамя таго, статут Нацбанка карэкціруецца з улікам таго, што яго кампетэнцыя распаўсюджваецца на рэгуляванне паслуг мікрафінансавых арганізацый. Як паказвае міжнародны вопыт, менавіта Цэнтральны банк краіны як рэгулятар розных фінансавых адносін прымае на сябе функцыі па абароне правоў спажыўцоў на фінансавым рынку, у прыватнасці пры ажыццяўленні банкаўскай, лізінгавай і мікрафінансавай дзейнасці, падкрэслілі ў Нацбанку, дадаўшы, што на мэтазгоднасць надзялення беларускага Цэнтрабанка функцыямі па абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг указваў і Сусветны банк.

Асноўныя палажэнні ўказа нумар 615 уступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання (30 снежня 2014 года).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?