УНІАН

УНІАН

У інтэрв'ю «5 каналу» дарадца прэзідэнта Украіны, вядомы валанцёр Юрый Бірукоў распавёў, што добраахвотніцкі батальён «Правага сектара» адмовіўся пераходзіць пад камандаванне Мінабароны.

«Я асабіста прапанаваў «Праваму сектару» схему поўнай легалізацыі. У прыватнасці, было прапанавана шмат варыянтаў, якія прадугледжваюць абавязковую службу паводле кантракту. Яны ад яе адмовіліся, — заявіў Бірукоў. На яго думку, патрыятычнае падраздзяленне не можа быць легальным і ў той жа час нікому не падпарадкоўвацца. «Добраахвотніцкі ўкраінскі корпус» Правага сектара — «адзінае ўзброенае фармаванне, якое не знаходзіцца ў ніводнай сілавой дзяржаўнай структуры. І ў «Правым сектары» свядома ставяцца да гэтага.

«Калі ствараўся батальён, а гэта было ў самым пачатку АТА, і калі ён ужо быў у дзеянні, мы разглядалі варыянты, пад чыё камандаванне пайсці, — распавёў kp.ua прэс-сакратар «Правага сектара» Арцём Скарападскі. — Часткай Нацгвардыі мы не хацелі быць, бо яна знаходзіцца пад кіраваннем Авакава [канфлікт «Правага сектара» з кіраўніком МУС паўстаў пасля гібелі Аляксандра Музычкі — «правыя» абвінавачвалі кіраўніцтва міністэрства ў забойстве свайго актывіста].

Па словах Скарападскага, ісці пад кіраўніцтва Мінабароны партыя не захацела пасля падзей пад Ілавайскам, калі акрэсліліся ўсе недахопы камандавання. І зараз адмова падпісваць кантракт тлумачыцца нязгодай са стылем кіраўніцтва Мінабароны.

«Мы не ваюем самі па сабе, мы каардынуем свае дзеянні са штабам АТА, іншымі дабраахвотніцкімі батальёнамі, — кажа спікер «Правага сектара». — Ва ўзброеных сілах шмат таленавітых, дасведчваных ваеначальнікаў, але пакуль яны не ўваходзяць у кіраўніцтва ведамства. І потым у нас адзін лідар — гэта Дзмітрый Яраш.

Што тычыцца зброі, то Скарападскі сцвярджае, што ў АТА добраахвотнікі з «Правага» сышлі з той, якая была зарэгістравана на правах паляўнічай. Астатні арсенал адбілі ў суперніка ў баях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?