Кіеў прапанаваў падпісаць графік імплементацыі Мінскіх дамоўленасцей ад 13 лістапада і забяспечыць спыненне агню ўжо з 19 студзеня.

Аб гэта гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.

«Украіна няўхільна прытрымліваецца ўсіх пунктаў Мінскіх пагадненняў і патрабуе гэтага ад Расіі. 13 лістапада прадстаўнікі Украіны і РФ падпісалі працоўны дакумент, які прадугледжваў выразны графік імплементацыі палажэнняў Мінскага мемарандума, у прыватнасці, у частцы забеспячэння двухбаковага спынення агню, адводу цяжкіх узбраенняў і вяртання на лінію размежавання. Расійская бок адклікаў свой подпіс з-пад гэтага дакумента», — заявілі ў МЗС,

«18 студзеня Украіна чарговы раз звярнулася да РФ з прапановай падпісаць графік імплементацыі Мінскіх дамоўленасцей менавіта ў рэдакцыі ад 13 лістапада і забяспечыць спыненне агню з 19 студзеня», - адзначылі ў ведамстве.

«Перакананыя, гэта дазволіць неадкладна спыніць агонь і засцерагчы мірнае насельніцтва рэгіёну ад абстрэлаў баевікоў, чым яны займаюцца чатыры апошнія месяцы. Пачатак выканання гэтага дакумента створыць неабходныя перадумовы для правядзення ў бліжэйшы час кансультацый Трохбаковай кантактнай групы, сустрэчы міністраў замежных спраў Украіны, Францыі, Германіі і Расіі, а ў далейшым — саміту кіраўнікоў гэтых дзяржаў і ўрадаў ў Астане. Патрабуем, каб нарэшце гэты план быў выкананы», — адзначылі ў МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?