Сем мільёнаў чалавек з'ехаліся ў сталіцу Філіпінаў Манілу, каб пабачыць любімага вернікамі папу Францішка. Папа адслужыў імшу ў парку ў жоўтым дажджавіку паўзверх сваіх белых адзенняў.

Таксама папа правёў эмацыйную сустрэчу з моладдзю ў цэнтры для беспрытульнікаў у Каталіцкім універсітэце Манілы. На ёй 12-гадовая дзяўчынка-сірата, расплакаўшыся, задала яму пытанне, чаму Бог дапускае, што ёсць беспрытульныя дзеці, што дзеці пакутуюць. Папа тады адклаў падрыхтаваны тэкст прамовы і стаў гаварыць на тэмы дзяцей-сіротаў, дзяцей без нагляду. 

Евангелле заклікае хрысціянскія супольнасці ствараць «гурткі сумленнасці», сеткі салідарнасці, якія маглі б пашырацца на ўсё грамадства, сказаў біскуп Рыма ў Маніле.

Ён звярнуўся да маладых святароў і семінарыстаў: «У грамадстве, дзе квітнеюць галеча і карупцыя, будзьце бліжэйшымі да тых, хто расчараваўся і хоча кінуць школу і жыць на вуліцы. Абвяшчайце хараство і праўду хрысціянскага сужэнства ў грамадстве, якое заблыталася ў сваім бачанні сэксуальнасці, шлюбу і сям'і», — пажадаў папа. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?