Акцыя анархістаў прайшла ўвечары 25 студзеня ля мінскага цэнтру Ізаляцыі правапарушальнікаў, вядомага як турма на Акрэсціна.

Так удзельнікі руху павіншавалі з днём народзінаў свайго сябра, інфармуе сайт abc-belurus.org

«Сёння дзень народзінаў у аднаго з нашых сяброў. Цяпер ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Яго схапілі амапаўцы ў цывільным непадалёк ад дому і ў выніку ён апынуўся на 15 сутак у турме, нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам. Мы не можам павіншаваць яго асабіста, таму вырашылі зладзіць салют у гонар свята побач з ЦІП. Ніводная сфабрыкаваная справа не зможа зламіць нашых сяброў і таварышаў», — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

У турме на Акрэсціна ўтрымліваюць анархістаў, затрыманых пасля акцый, якія прайшлі 16 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?