Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына прыняла ўдзел у анлайн-канферэнцыі на партале Tut.by.

Ваша праца вам падабаецца?

Проста, напэўна, я не ўмею нічога іншага, акрамя як працаваць юрыстам. А гэтая праца — перш за ўсё, юрыста, толькі ў галіне выбарчага права.

Якія самыя прыемныя моманты працы кіраўніка Цэнтрвыбаркама?

Самае прыемнае — гэта момант інаўгурацыі прэзідэнта і калі віншуюць у сувязі з завяршэннем выбарчай кампаніі. Я люблю ўдзельнічаць у розных міжнародных канферэнцыях, сустракацца з калегамі з-за мяжы.

За выключэннем прэзідэнта, вы самы вялікі палітычны доўгажыхар ў краіне. Вы займаеце свой пост ужо больш за 18 гадоў. У чым сакрэт такога прафесійнага даўгалецця?

Я лічу, мой пост адносіцца да катэгорыі тых, на якія мала ахвотных. Гэта месца складанае і неграшовае. Ніякіх фінансавых патокаў, ніякай асаблівай улады. Да таго ж відавочна, што я спраўляюся са сваімі абавязкамі так, як гэта задавальняе майго наймальніка, прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

* * *

У якой валюце вы захоўваеце свае зберажэнні?

У мяне ёсць невялікі валютны рахунак. Рублёвыя сродкі ў мяне ўсё раствараюцца.

Як вы праводзіце свой вольны час?

Кожны вечар у любое надвор'е я ці гуляю, ці хаджу ў басейн. У мяне, скажам так, дыстанцыйная сям'я. Нас трое — я, мама і сын, і ўсе мы пражываем паасобна. Пры гэтым абслугоўванне гэтых двух грамадзян ажыццяўляю я: я не гатую ім абсалютна ўсё, але прыводжу вялікую асноўную страву, якую яны могуць разаграваць на працягу двух-трох дзён. Мама жыве ў Бабруйску, таму ў выходныя я езджу да яе. У мяне вельмі шмат бытавых абавязкаў, звязаных з сям'ёй. Пры гэтым у мяне з'явіўся ўчастак, і я займаюся кветкамі. Узімку я гуляю, хаджу ў басейн, часам у тэатр і чытаю кнігі.

Якія стравы вы больш за ўсё любіце гатаваць?

Я люблю свежыя булачкі, але даўно іх ня пяку, а толькі купляю. Я гатую тое, што можна некалькі дзён трымаць у халадзільніку ці замарозіць. Гэта ежа, якой дастаткова шмат, і яна доўгага тэрміну захоўвання. Частку ежы я дастаўляю ў кантэйнерах свайму сыну. Я рыхтую простыя савецкія стравы: пяльмені, катлеты, галубцы.

Адным з самых папулярных пытанняў была пра ваша вядомае выказванне аб баршчы. Вы тады сказалі, што лепш бы жанчыны, замест таго каб на плошчы хадзіць, дома рыхтавалі б баршчы. Прыйшло каля дзесяці пытанняў з просьбай аб рэцэпце баршчу ад Лідзіі Ярмошынай.

Боршч — гэта ж не страва, а знак хатняй выгоды. Там, дзе варыцца боршч, жыве добрая гаспадыня, маці і жонка, якая клапоціцца аб сваіх блізкіх. Самае галоўнае прызначэнне жанчыны — быць, перш за ўсё, жонкай і маці, быць жанчынай, а потым ужо ўсім астатнім. Я назвала інтэрнацыянальную страву, якая варыцца ў любой сям'і, калі гэтая сям'я існуе.

* * *

Твар эпохі. Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?