26 і 27 студзеня ў 19.00 у Цэнтры сучасных мастацтваў пройдуць паказы мультыплікацыйных фільмаў польскіх аніматараў.

У прапанаваных мультфільмах аўтары разважаюць аб асабістых праблемах чалавека і аб жыцці ў грамадстве ў цэлым.

26 студзеня пройдзе паказ рознапланавых анімацыйных фільмаў, ужо прадстаўленых раней у 17 краінах. Мастакі з’яўляюцца прызёрамі польскага фестывалю анімацыі O!PLA.

Сам фестываль унікальны тым, што намінацыі ў ім ажыццяўляюцца ў шасці катэгорыях, а ў якасці журы выступаюць самі гледачы – жыхары буйных і малых польскіх гарадоў, а таксама некаторых вёсак.

27 студзеня адбудзецца прэзентацыя работ таленавітых студэнтаў польскай Вышэйшай Дзяржаўнай школы кінематографа, тэлебачання і тэатра імя Лявона Шылера (г. Лодзь). Мультфільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі і англійскімі субтытрамі. Працягласць паказаў — 90 хв.

Уваход вольны.

Адрас: Цэнтр сучасных мастацтваў г. Мінск, вул. Някрасава, 3 тэл. для даведак: +375 17 262 62 15

art-center.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?