Фота: Louie Psihoyos/Corbis

Фота: Louie Psihoyos/Corbis

Мэсершміт сцвярджае, што варта шукаць адзінкавыя кароткія сігналы ад іншапланетнікаў у шырокім дыяпазоне частот.

Ён мяркуе, што на перадачу непарыўнага сігналу ў вузкім дыяпазоне, які зараз шукаецца ў межах праекту SETI, трэба затрачваць зашмат энергіі, што нявыгадна тэарэтычным іншапланетным цывілізацыям.

***

Праект SETI дзейнічае з 1959 года, у ім бяруць удзел навуковыя арганізацыі з усёй планеты.

Праект ставіць за мэту адшукаць сігналы ад незямных цывілізацый. У прыватнасці развітая цывілізацыя можа ствараць выпраменьванне з частатой 1420 МГц, што адпавядае звыштонкаму метастабільнаму пераходу між двума станамі атама вадароду. Радыётэлескопы SETI перанакіроўваліся і на іншыя частоты, але ніколі — на шырокі дыяпазон. За час існавання праекту адназначных пацверджанняў атрымання асэнсаваных паведамленняў не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?