Прычына: у Эўропе лічаць іх датычнымі да фальсыфікацыі народнага волевыяўленьня на выбарах або актыўнага ўдзелу ў рэпрэсіях супраць беларусаў. У сьпісе, нягледзячы на патрабаваньні А.Мілінкевіча яго пашырыць, падтрыманыя Польшчай, Славаччынай і Літвой, апынулася толькі 31 асоба на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

1. Аляксандар Лукашэнка.

2. Генадзь Нявыглас, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта.

3. Натальля Пяткевіч, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.

4. Анатоль Рубінаў, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.

5. Алег Праляскоўскі, начальнік ідэалягічнай управы Адміністрацыі прэзыдэнта.

6. Аляксандар Радзькоў, міністар адукацыі.

7. Уладзімер Русакевіч, міністар інфармацыі.

8. Віктар Галаванаў, міністар юстыцыі.

9. Аляксандар Зімоўскі, старшыня Белтэлерадыёкампаніі.

10. Улазімер Канаплёў, сьпікер палаты прадстаўнікоў.

11. Мікалай Чаргінец, дэпутат савету рэспублікі.

12. Сяргей Касьцян, дэпутат палаты прадстаўнікоў.

13. Міхаіл Орда, дэпутат палаты прадстаўнікоў.

14. Мікалай Лазавік, сакратар ЦВК.

15. Пётар Міклашэвіч, генэральны пракурор.

16. Алег Сьліжэўскі, начальнік управы грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі.

17. Аляксандар Харытон, галоўны спэцыяліст Управы грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі.

18. Яўген Сьмірноў, намесьнік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду.

19. Надзея Равуцкая, судзьдзя Маскоўскага суду Менску.

20. Мікалай Трубнікаў – судзьдзя Партызанскага суду Менску.

21. Мікалай Купрыянаў – намесьнік генэральнага пракурора.

22. Сьцяпан Сухарэнка – старшыня КДБ.

23. Васіль Дземянцей – намесьнік старшыні КДБ.

24. Леанід Козік – старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

25. Аляксандар Каляда – сябра ЦВК.

26. Мікалай Вусаў – сябра ЦВК.

27. Леанід Лучына – сябра ЦВК.

28. Тацяна Краўчанка – сябра ЦВК.

29. Уладзімер Курловіч – сябра ЦВК.

30. Мікалай Мяцеліца – сябра ЦВК.

31. Міхаіл Пішчулёнак – сябра ЦВК.

Раней ЭЗ ужо забараніў уезд шасьці асобам з лукашэнкаўскай адміністрацыі, якіх у Эўропе падазравалі ў датычнасьці да выкраданьняў людзей або фальсыфікацый:

32. Уладзімер Навумаў – міністар унутраных справаў.

33. Дзьмітры Паўлічэнка – камандзір СОБРу.

34. Юры Сівакоў – былы міністар унутраных справаў, спорту, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.

35. Юры Падабед – камандзір ПМСН (былы АМОН).

36. Віктар Шэйман – кіраўнік Рады бясьпекі, былы генпракурор, былы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта.

37. Лідзія Ярмошына – нязьменная старшыня Цэнтравыбаркаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0