Сілы антытэрарыстычнай аперацыі працягваюць баі ў Вуглягорску Данецкай вобласці.

Пра гэта РБК-Украіна паведаміў спікер АТА Леанід Мацюхін.

«Нашы вайскоўцы не пакідалі Вуглягорска. Зараз там праходзяць баявыя сутыкненні, ідуць баі. Калі б там не было нашых войскаў, гэтага б не было», — распавёў Мацюхін.

Раней у расійскіх СМІ з'явілася заява лідара самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандра Захарчанкі аб узяцці баевікамі Вуглягорска, а таксама аб поўным акружэнні сіл АТА ў раёне Дэбальцава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0