Спікер Антытэрарыстычнай аперацыі Леанід Мацюхін заявіў, што звязацца з вайскоўцамі ў горадзе Вуглегорск (Данецкай вобласці) для ўдакладнення інфармацыі аб бягучай сітуацыі пакуль складана.

У Вуглегорску працягваюцца баі. Мы спрабуем патэлефанаваць тым, хто там, — сувязі няма. Адносна заявы камбата батальёна «Данбас» Сямёна Сяменчанкі, то ён мне не падпарадкоўваецца. Таму мы не можам пракаментаваць», — паведаміў Мацюхін.

Паводле інфармацыі народнага дэпутата і камандзіра батальёна «Данбас» Сямёна Сяменчанкі, Вуглегорск знаходзіцца пад кантролем байцоў «ДНР».

У той жа час, дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка заявіў, што Вуглегорск і Дэбальцава пад кантролем украінскіх вайскоўцаў, але баі працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?