Член савета рэспублікі Віталь Кастагораў, у дачыненні да якога КДБ распачаў крымінальную справу за ўхіленне ад выплаты падаткаў, 30 снежня выйшаў пад падпіску аб нявыездзе.
Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта пасля таго, як пытанне пра лёс сенатара было агучаны на прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.
Шкода дзяржаве ад наўмыснага ўхілення сенатарам ад выплаты падаткаў ацэньваецца ў суму больш за 1,33 мільярда рублёў.
У сувязі з вяртаннем абвінавачаным нанесенай шкоды ў трохразовым памеры (ўнесена 340 тысяч еўра і $15 тысяч) 30 снежня 2014 Кастагораву змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе. Следства працягваецца.
0
0
0
0
0
0